Сквер Вайніловіча ў Мінску будзе!

Мінскія ўлады падтрымалі ініцыятыву аб прысваенні скверу за Чырвоным касцёлам імя Эдварда Вайніловіча. Газета «Советская Белоруссия» піша, што чальцы камісіі па найменні і перайменаванні складовых частак сталіцы прагаласавалі за гэтую прапанову аднагалосна.

k.photo__logo_1.jpg


Канчатковую кропку ў зацяжной дыскусіі паставіць сесія Мінскага гарадскога савету дэпутатаў.
«Стваральнік, а не разбуральнік», – такое меркаванне выказаў на пасяджэнні камісіі дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч. Заключэнне, выдадзенае ўстановай, адыграла ў рашэнні камісіі ключавую ролю.

Эдвард Вайніловіч, архіўнае фота

Эдвард Вайніловіч, архіўнае фота


У віну Вайніловічу праціўнікамі найменавання найперш ставілася тое, што ён быў адэптам паланізацыі, а значыць, «чужы» беларускім ідэям.
Галоўны архівіст Нацыянальнага гістарычнага архіву Уладзімір Дзянісаў лічыць падобныя сцвярджэнні абсалютна беспадстаўнымі:
«Маюцца дакументы, якія сведчаць: пасля 1905 году Вайніловіч актыўна падтрымліваў рух за адраджэнне нацыянальнай культуры, фінансаваў выданне літаратуры на беларускай мове, асабіста ведаў многіх дзеячаў беларускага адраджэння.
Таму казаць, што ён нібыта «польскі памешчык», недарэчна. Калі ішло праектаваньне касцёлу, Вайніловіч настойваў, каб ён быў пабудаваны менавіта ў нэараманскім стылі. Таму што гэты стыль панаваў у Еўропе ў той час, калі не было падзелу царквы на ўсходнюю і заходнюю».
Такім чынам, нязгодныя засталіся ў меншасці: з улікам калектыўных зваротаў грамадзянаў з просьбай увекавечыць імя Вайніловіча ў гарадской прасторы «за» сабрана 2236 подпісаў, «супраць» – 113.
svaboda.org