Мінінфарм закавалі ў ланцугі (фота)

Прыкладна а палове на адзінаццатую 10 снежня маладзёны наклеілі на калонны галоўнага ўвахода у Міністэрства інфармацыі вялізныя плакаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі і 19-га артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама навязалі на дзвярныя ручкі ланцугі.

lancuh_mininfarm_10_logo.jpg

Такім чынам уваход у міністэрства быў на некаторы час заблакаваны. Некаторыя мінакі спыняліся і зацікаўлена назіралі за падзеяй, а таксама чыталі вытрымкі з Канстытуцыі пра тое, што кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў і іх выказванне, а манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі і цэнзура не дапускаюцца.

lancuh_mininfarm_11_logo.jpg
lancuh_mininfarm_8_logo.jpg


lancuh_mininfarm_6_logo.jpg


Праз хвілін дваццаць да ўвахода падбеглі міліцыянты. Яшчэ праз некаторы час з’явіліся слесары і вызвалілі ўваход з дапамогай малатка і кусачак. Першым сарвалі цытату з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Вытрымка з Канстытуцыі правісела на 5 хвілін болей.

lancuh_mininfarm_12_logo.jpg
lancuh_mininfarm_14_logo.jpg


Верагодна, акцыя прымеркаваная да 10 снежня — Міжнароднага дня правоў чалавека.



Фота Арцёма Лявы