Мінскі эксперт-псіхіятр: «Хлопец з бензапілой» не мае шызафрэніі

Мінскі эксперт-псіхіятр Юлія Лісіцына, якая ўваходзіла ў склад камісіі па ацэнцы стану «хлопца з бензапілой» Уладзіслава Казакевіча, дала паказанні на судовым працэсе па справе аб нападзе ў калоніі. 

Здымак tut.by

Здымак tut.by


Паводле эксперта, Казакевіч мае змяшанае разладжанне асобы, а ўсе яго дзеянні не падпадаюць пад прыкметы шызафрэніі. Жаданне забіваць людзей спецыяліст называе асаблівасцю сістэмы каштоўнасцяў падсуднага. У яго няма распаду асобы, характэрнага для шызафрэніі, і ён здольны адказваць за свае ўчынкі.
Уладзіслава Казакевіча, які атрымаў 15 гадоў калоніі за напад у гандлёвым цэнтры “Еўропа”, судзяць за напад на супрацоўнікаў шклоўскай калоніі. Працэс адбываецца ў Магілёве. Цяпер хлопцу пагражае 25-гадовы тэрмін або пажыццёвае зняволенне.
Абарона падсуднага, а таксама расійскі эксперт-псіхіятр Анатоль Крывашэеў, якога выклікалі ў суд для паказанняў, сцвярджаюць, што Казакевіч мае цяжкое псіхіятрычнае захворванне і яго трэба лекаваць, а не трымаць у калоніі.
Аднак беларускія эксперты, якія непасрэдна назіралі хлопца і размаўлялі з ім, настойваюць, што іх даследаванне больш поўнае, піша TUT.by
Паводле «Еўрарадыё»