Мінскія працоўныя білі дырэктара, пакуль той не выдаў зарплату

Мінскія працоўныя білі дырэктара малатком па каленях, пакуль той не выдаў зарплату. Пра гэта паведамляе kp.by.

dengi_rubli_monety_finansy4.jpg

16 лістапада мужчына паступіў у бальніцу з траўмамі каленяў. Ён распавёў медыкам (якія, выслухаўшы гісторыю, звярнуліся ў міліцыю), што працуе дырэктарам менскай фірмы. Напярэдадні вечарам ён выйшаў з офіса, падышоў да сваёй машыны, сеў у яе, каб паехаць дадому. Але не паспеў крануцца, як дзверы адчыніліся — і ў салон падсеў яго супрацоўнік. Яшчэ адзін мужчына застаўся стаяць каля машыны — мабыць, сачыў за становішчам.
Першы работнік патрабаваць, каб дырэктар выдаў затрыманую зарплату. А потым дастаў малаток і пачаў у літаральным сэнсе выбіваць свае грошы — па каленцах. Дырэктар здаўся, аддаў 350 рублёў, і абодва супрацоўніка схаваліся. Кожнага з іх знайшлі па гарачых слядах.
Міліцыя патлумачыла, што прычынай ўчынку стаў канфлікт: дырэктар своечасова не выплачваў зарплату. На супрацоўнікаў фірмы завялі крымінальную справу пра «прымус да выканання абавязацельстваў», што можа скончыцца дзесяццю гадамі калоніі. «Вядома, што нападніку, які нанёс удары дырэктару фірмы, 38 гадоў. Цяпер ён знаходзіцца пад арыштам. Яго саўдзельніку 52 гады. Мера стрымання, якую да яго ўжылі, — абавязацельства аб яўцы. Здароўю пацярпелага нішто не пагражае. У яго закрыты пералом носа і удар калена», — патлумачылі ў міліцыі.
Цікава, што ў сеціве не ўсе, але многія беларусы падтрымліваюць не пацярпелага, а супрацоўнікаў. Знаходзяцца карыстальнікі, якія з настальгіяй успамінаюць 90-е і на прыкладзе гэтай гісторыі абвінавачваюць кіраўнікоў у нахабстве.
Паводле kyky.org