Мінздароўя абвясціла 950 новых выпадкаў каронавіруса за суткі

У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістравана 950 выпадкаў COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 442 831 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус.

photo_2020_11_01_12_14_17.jpg


З учарашняга дня выпісаны 1061 пацыент. Усяго ачунялі 436 903 чалавекі з пацверджанай інфекцыяй, піша REFORM.by.

За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі памерлі 3424 пацыенты з каронавірусам, з іх за суткі памерлі 11 чалавек.

Усяго ў краіне праведзена 7 241 548 тэстаў. З учарашняга дня выканалі 20 965 даследаванняў.

Першую дозу вакцыны супраць CОVID-19 атрымалі больш за 1,35 млн. беларусаў, а поўны курс прайшлі больш за 895,7 тысячы чалавек.