Мінздароўя: За суткі ў Беларусі каронавірусам захварэлі 992 чалавекі, 9 памерлі

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 992 пацыенты з COVID-19, ачунялі 992 чалавекі, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

thumbs_b_c_6eb96d2c8ffc47b4252f4bf1dd7a52f3.jpg

З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 446 040 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 440 200 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерла 3454 чалавекі. У тым ліку за апошнія суткі — 9 чалавек.

Усяго ў краіне праведзена 7 294 282 тэсту. За мінулыя суткі выканана 17 964 тэсту.

Паводле Zerkalo.io.