На плошчы Перамогі ў Мінску разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг (Фотафакт)

Калона з вялікім бел-чырвона-белым сцягам з'явілася ў самым цэнтры Мінска сёння раніцай. Жыхары мясцовых вуліц разгарнулі агромністае палотнішча проста на плошчы Перамогі, паведамляе «Наша Ніва».

444_gmcyu.jpg

Нагадаем, што нягледзячы на маразы, затрыманні і жорсткія прысуды, беларусы працягваюць пратэставаць супраць вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў.