««Наехалі» на вельмі высокім узроўні»: маскоўская друкарня сарвала выхад свежага нумара «Народнай Волі»

Выданне незалежнай газеты «Народная Воля» збіраліся аднавіць у паліграфічным варыянце ўжо сёння, 2 красавіка, паведамляе «Наша Ніва»

1_2021_04_01_21_30_01_85ihi.jpg

Рэдакцыя  «Народнай Волі» заключыла дамову з маскоўскім адкрытым акцыянерным таварыствам «Полиграфический комплекс», у адпаведнасці з якой была аператыўна пералічана неабходная сума грошай на друкаванне сённяшняга нумара газеты.
Але ўчора, калі вёрстка падыходзіла да завяршэння, з Масквы паступіла інфармацыя: на нас «наехалі» на вельмі высокім узроўні, не хочам згубіць друкарню, вяртаем грошы… — паведамляе рэдакцыя газеты «Народная Воля». 
Некалькі месяцаў таму з «Народнай Воляй» скасавала дамову друкарня АТ «Прайм Прынт Масква». І вось учора — тая ж самая песня.
Яшчэ ў жніўні мінулага года выдавецтва «Беларускі Дом Друку» спыніла тыражаванне газеты «Народная Воля» быццам з-за таго, што зламаўся станок.
PDF-версію свежага нумара газеты, выхад якога сарвалі ў Маскве, можна прачытаць на сайце «Народнай Волі».

2021_04_01_21_30_01_85ihi.jpg