Некаторых затрыманых учора завадчан з «Гродна Азот» вызвалілі

Як паведамляюць праваабаронцы, гэта Арцём і Рыгор Рубан, Аляксей Сідар, Дзмітрый Ільюшчанка. Але пры гэтым затрыманні працягваюцца.

d7fb8ce9045674619710fc5d763050c1.jpg


Сёння раніцай пасля начной змены быў затрыманы Андрэй Башан. Таксама вядома пра затрыманне яшчэ аднаго завадчаніна з БМЗ — ён выехаў на працу, але там не з’явіўся. Прозвішча затрыманага высвятляецца, піша «Наша Ніва».

Праваабаронцам вядома, што затрыманымі застаюцца мінімум 13 чалавек, якія працуюць ці працавалі і звольніліся ў знак пратэсту на «Гродна Азоце», БМЗ, Беларускай Чыгунцы.

Вядома, што некаторых з іх змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску. Дзмітрыя Елісеева з БМЗ змясцілі ў гомельскае СІЗА.