Палітвязня Івана Вярбіцкага, асуджанага да васьмі гадоў калоніі, збіраюцца перавесці на строгі рэжым

56-гадовы Іван Вярбіцкі — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі, нагадвае «Вясна».

viarbicki_sud_1.jpg

Палітвязня абвінавацілі адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. 15 сакавіка Івана Вярбіцкага асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ, з якога яго павінны былі выпусціць 5 кастрычніка. Сёння стала вядома, што палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму №4, бо збіраюцца змяніць рэжым з узмоцненага на строгі праз шматлікія «парушэнні».

Паводле абвінавачання, у кастрычніку мінулага года Іван Вербцкі ў адным з Telegram-чатаў напісаў паведамленні, якія заклікаюць пашкоджваць будынак КДБ і пракуратуры Ашмянскага раёна, а таксама заклікаў пашкоджваць і знішчаць аўтамабілі супрацоўнікаў міліцыі. Акрамя гэтага, мужчына разарваў пастанову следчага аб правядзенні ператрусу па месцы яго жыхарства. Вярбіцкі сцвярджаў, што дыскусія ў Telegram-чаце насіла жартоўны характар і ён пісаў паведамленні, каб «патроліць» сілавікоў. Віну ён прызнаў толькі ў тым, што парваў пастанову аб ператрусе