Пасля сутак на Акрэсціна ад COVID-19 памерла мінчанка

Мінчанку Алену Амеліну затрымлівалі ў красавіку і верасні 2021 года, суткі яна адбывала на Акрэсціна, дзе падхапіла COVID-19.

442_big2.jpg


Па словах журналісткі «Наша Ніва» Кацярыны Карпіцкай, якая сядзела з ёй у адной камеры, Алене стала дрэнна за адзін дзень, з ЦІП Алену адправілі на ШВЛ.
«На Акрэсціна мы ўсе ад гэтага пацярпелі. Алене стала вельмі дрэнна ў адзін дзень, яна амаль ляжала трупам пад ложкамі, мы прымушалі яе што-небудзь з'есці.
Усё гэта лячылі парацэтамолам і, калі чалавеку зусім дрэнна, антыбіётыкамі. З ЦІП Алена адправілася на ШВЛ, але так і не выкараскалася».