Аматарскія забегі Minskrun падтрымала Пасольства Германіі

16 ліпеня ў 10.00 пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Мінску ў парку Перамогі адбудзецца адкрыццё новага маршруту ў рамках штотыднёвых аматарскіх забегаў Minskrun.

Фота minskrun.by

Фота minskrun.by


Бегавы рух Minskrun арганізаваны Спартыўным грамадскім аб’яднаннем аматарскага спорту пры актыўным садзейнічанні шматлікіх валанцёраў. Некамерцыйнае мерапрыемства з’яўляецца адкрытым для ўсіх зацікаўленых і карыстаецца вялікім поспехам у прадстаўнікоў маладога і старэйшага пакалення.
Пасольства Германіі перадало арганізатарам забегаў спартыўны інвентар (секундамеры, сканеры штрых-коду, стужкі са сцяжкамі для разметкі трасы, фішкі, цішоткі для валанцёраў, мегафон і сцягі).
Гэта мерапрыемства спрыяе станаўленню і развіццю сучасных структур масавага спорту ў Беларусі, рэкламуе бег і матывуе людзей весці здаровы лад жыцця.
Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску