Першы энергаблок БелАЭС зноў уключаць

Першы энергаблок БелАЭС будзе ўключаны пасля дыягностыкі сістэм і вузлоў турбагенератара, піша тэлеграм-канал «Экономика Беларуси».

БелАЭС. Фота belaes.by

БелАЭС. Фота belaes.by

Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі.

12 ліпеня на першым энергаблоку БелАЭС спрацавала аўтаматычная абарона генератара. Турбагенератар быў адключаны ад сеткі.

У адпаведнасці з планавым і праектным алгарытмам, магутнасць рэактарнай устаноўкі была зніжаная да мінімальна кантраляванага ўзроўню — да 1%. Электразабеспячэнне спажыўцоў у момант адключэння не парушалася.