Польскія памежнікі паказалі спробу мігрантаў прарваць мяжу (відэа)

Госці з Усходу скандзіравалі па-англійскі «Свабоду!» і «Германія!».

13_1_1.jpg

Учора польская памежная служба заявіла, што ў выхадныя дзве групы мігрантаў — у 90 і 130 чалавек —  спрабавалі гвалтам прарвацца з Беларусі на тэрыторыю Польшчы.

Сёння памежнікі апублікавалі відэа, знятае 8 кастрычніка на ўчастку мяжы, які ахоўваецца памежнікамі заставы ў Чарамшы.

На відэа вялікая група мігрантаў скандуе па-англійску «Свабода!» і «Германія!». Затым камера паказвае паваленыя агароджы з дроту, побач з якімі на беларускім баку стаяць беларускія сілавікі.
Паводле reform.by.