Помнік Леніну ў Барысаве дэмантаваць не будуць

Актывіст Моладзі БНФ з Барысава атрымаў адказ на петыцыю, у якой прасіў гарадскія ўлады дэмантаваць помнік Леніну на цэнтральнай плошчы горада. У адказе гарадскія ўлады напісалі, што «Вашы крытычныя заўвагі і патрабаванні па дэмантажы і пераносе помніка Леніну, размешчанага на галоўнай плошчы ў г. Барысаве, не аргументаваны і выказваюць Ваша асабістае меркаванне».

lenin_borisov.jpg

«Нашу петыцыю падпісалі амаль 1000 чалавек, што сведчыць пра тое, што гэта не асабістая думка аднаго чалавека, а як мінімум 935 людзей. Таксама была шматлікая рэакцыя людзей, якія пісалі, што варта прыбраць гэты помнік з цэнтральнай плошчы, а пасля ўжо самі гараджане могуць вырашыць, што на тым месцы зрабіць» — кажа ініцыятар кампаніі.
Мы канешне не чакалі іншага адказу, але гэты адказ не толькі не абгрунтаваны (не ўлічана меркаванне амаль 1000 людзей), але і проста сведчыць пра прастую адпіску.
У нас ёсць магчамасць абскардзіць гэта рашэнне ў мінскім абласным выканаўчым камітэце, а пасля і ў судзе. Мы канешне разумеем, што вынік гэтага можна таксама ўжо прадсказаць, але мы лічым, што гэта трэба рабіць дзеля таго, каб на нашы з вамі петыцыі не адказвалі простымі адпіскамі, а хаця б абгрунтоўвалі свае рашэнні.
Паводле Фэйсбука Моладзі БНФ