Семярых мінчукоў, якіх затрымалі за размаляваныя цюкі з сенажом, узялі пад варту і змясцілі ў турму

Сярод іх сям’я і бацькі непаўнагадовых дзяцей, паведамляюць праваабаронцы.

photo5350401611903645111.jpg

2 верасня прэс-служба МУС паведаміла, што каля трасы М1 ноччу былі затрыманыя чатыры мужчыны і тры жанчыны з Мінска ва ўзросце ад 27 да 51 года. Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сенажом. Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства).
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што затрыманыя Аляксандр Бабко, Ігар Мыслівец, Алена Дзядзюля, Вольга Дубовік, муж і жонка Андрэй і Кацярына Арыко, Іван Чэравяка.
Пасля затрымання іх даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома ў іх былі праведзеныя ператрусы. Да суда ім усім абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. У некаторых затрыманых ёсць непаўнагадовыя дзеці.