Соф'я Сапега не галасавала на выбарах у Дзярждуму

17–19 верасня ў амбасаду РФ у Беларусі не паступіла ніводнай просьбы аб дыстанцыйным галасаванні.

photo_2021_09_19_13_48_03.jpg

Затрыманая ў Беларусі расіянка Соф'я Сапега не галасавала на выбарах у Дзярждуму
Па словах пасла Расіі ў Беларусі, арганізаваць галасаванне для Сапегі ў месцы яе ўтрымання было магчымым. Але яна па гэта не звярталася.
Увогуле 17–19 верасня ў амбасаду РФ у Беларусі не паступіла ніводнай просьбы аб дыстанцыйным галасаванні, хаця сёлета на расійскіх выбарах такое магчыма.