Справу аб гібелі Рамана Бандарэнкі прыпынілі. «У сувязі з немагчымасцю ўстанавіць датычную асобу»

Як стала вядома «Нашай Ніве», Генпракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі, збітага на Плошчы Перамен. Фармальная прычына — у сувязі з немагчымасцю ўстанавіць асобу, датычную да злачынства. Справа была заведзеная па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у выніку якіх Раман памёр.
Трагедыя здарылася ў лістападзе 2020 года. Рамана Бандарэнку затрымалі на Плошчы Перамен пасля канфлікта з людзьмі, якія зразалі стужкі. З Цэнтральнага РУУС хлопец трапіў у рэанімацыю БХМД, дзе памёр. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы мінчукоў.

Адразу ўлады заяўлялі, што Раман быў нецвярозы. Гэта было абвергнута на падставе медыцынскіх дакументаў, за што судзілі журналістку Кацярыну Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна. У гэтым выпадку Генпракуратура спрацавала надзвычай хутка: Кацярына атрымала рэальны тэрмін, Арцём — пакаранне з адтэрміноўкай.

Спачатку расследаваннем займаўся Следчы камітэт. Але хутка па загадзе Лукашэнкі справу перадалі Генеральнай пракуратуры. Лукашэнка заяўляў, што бярэ следства пад асабісты кантроль. Чым гэта скончылася, мы цяпер бачым — справа прыпыненая.

Былыя сілавікі, якія выступілі супраць гвалту і беззаконня, апублікавалі запісы размоваў прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і хакейнага функцыянера Дзмітрыя Баскава. З аудыя вынікае, што абое былі ў той вечар на Плошчы Перамен. Гэта стала адной з прычын, чаму Міжнародная федэрацыя хакея дыскваліфікавала Баскава. Таксама сцвярджалася, што на месцы трагедыі быў спартсмен Дзмітрый Шакута.

Па ч. 3 арт. 147 КК тэрмін прыцягнення да крымінальнай адказнасці 15 год. Гэта асабліва цяжкае злачынства, за якое пагражае пакаранне ад 5 да 15 год пазбаўлення свабоды.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: