Супрацоўнікі КДБ прыйшлі да бацькоў Андрэя Шарэнды і Паліны Шарэнда-Панасюк

Супрацоўнікі КДБ наведалі сваякоў Андрэя Шарэнды і яго жонкі Паліны Шарэнда-Панасюк, паведамляе «Еўрарадыё».

Андрэй Шарэнда з дзецьмі і партрэтам Паліны Шарэнда / facebook.com/Andrei.Sharenda

Андрэй Шарэнда з дзецьмі і партрэтам Паліны Шарэнда / facebook.com/Andrei.Sharenda


Паведамляецца, што яны прыйшлі адначасова на кватэры, дзе жывуць бацькі Шарэндаў, а таксама ў кватэру, дзе жылі Андрэй і Паліна з дзецьмі. Там яны правялі агляды памяшканняў.
У маці Андрэя сілавікі цікавіліся, ці меў ён дачыненне да фонду «Краіна для жыцця» і ініцыятывы dissident.by.
Таксама супрацоўнікі КДБ прыехалі на працу да Андрэевага брата Аляксандра. Аднак мужчына адмовіўся ад размовы з імі.
Паліна Шарэнда-Панасюк асуджаная на два гады калоніі, яе прызналі палітычнай зняволенай. Яе муж Андрэй паспеў збегчы за мяжу.