Штурм польскай мяжы?

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч у сваім ТГ-канале разважае пра эскалацыю канфлікту на беларуска-польскай мяжы.

Валер Карбалевіч

Валер Карбалевіч


«Адзін-два тыдні таму некаторыя эксперты прыйшлі да высновы, што шантаж мігрантамі, які арганізавалі беларускія ўлады, праваліўся, пік мігрантскага крызысу пройдзены. Што тычыцца Літвы і Латвіі, то, магчыма, гэта і так.
А вось атака супраць Польшчы набірае абароты. 19 верасня польскія ўлады паведамілі пра рэкордную колькасьць спроб перасячэння мяжы за суткі — 324. У наступныя суткі былі зроблена 276 такіх спроб. Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што толькі ў верасні польскія ўлады зафіксавалі больш за чатыры тысячы спроб перасячы мяжу. Паводле яго інфармацыі, "дзясяткі тысяч чалавек сцягнутыя ў Беларусь", і гэта можна кваліфікаваць як "штурм польскай мяжы".
Больш за тое, на мяжы былі знойдзеныя чатыры целы мігрантаў.
Адначасова апошнімі днямі, у звязку з "Днём народнага адзінства", у Беларусі разгортваецца антыпольская кампанія.
Гледзячы па ўсім, афіцыйны Мінск падымае стаўкі і гатовы ісці па шляху эскалацыі канфлікту з Захадам без усялякіх тармазоў».