Таццяне Кузінай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Палітзняволеная экспертка SYMPA / BIPART Таццяна Кузіна не выйшла на волю пасля двух месяцаў арышту. Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты, паведамляюць праваабаронцы.

kuzina1211.jpg

Таццяну Кузіну затрымалі ўначы з 28 на 29 чэрвеня ў мінскім аэрапорце пры праходжанні пашпартнага кантролю на выезд з краіны. Таццяне прад'яўлены абвінавачанні па па ч. 1 арт. 357 КК (дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады) і па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).
Таццяна Кузіна — сябра Рады і сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, эксперт даследчага праекта bipart, магістр паліталогіі.