Традыцыйнага шэсця Дзядоў Марозаў у Мінску не будзе

У снежні і пачатку студзеня ў Мінску запланавана больш за сотню навагодніх мерапрыемстваў. Праўда, традыцыйнага шэсця Дзядоў Марозаў не будзе. Прынамсі яго няма ў афіцыйнай афішы мерапрыемстваў, змешчанай на сайце Мінгарвыканкама.

parad_dedov_morozov_28122019_tutby_brush_phsl_img__9128_b1ekm.jpg


Відаць, шэсце адменена «з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі», піша «Наша Ніва».

Але будзе некалькі іншых мерапрыемстваў. З 26 снежня па 2 студзеня на плошчы Свабоды пройдзе «Навагодняя карусель» (пачатак у 17:00 і 20:00). А ў навагоднюю ноч на Кастрычніцкай плошчы — «Зімовы канцэрт», ён таксама пройдзе вечарам 1 і 2 студзеня.

У навагоднюю ноч з 31 снежня на 1 студзеня грамадскі транспарт у Мінску будзе працаваць па падоўжаным графіку. Сталічнае метро будзе перавозіць пасажыраў да 3:00, а наземны транспарт — да 4:00.