«Тыя, хто перахварэў, таксама павінны вакцынавацца»

Загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч расказаў пра асаблівасці сімптомаў новай хвалі COVID-19.

zelya_podpisal.jpg


«Укаранілася меркаванне, што калі знік пах і парушыўся густ, то гэта 100% кавід. На самай справе здарылася зваротная сітуацыя. Калі раней гэтыя сімптомы былі ў 80% пацыентаў, то цяпер — у паловы. Гэта значыць, нават адсутнасць гэтых сімптомаў не кажа пра тое, што ВРВІ, якое ў вас, не COVID-19. Сітуацыя цяпер, асабліва на ўздыме захворвання, выглядае наступным чынам: любы ВРВІ — гэта кавід, пакуль не даказана адваротнае», — цытуе Юрыя Горбіча «Салідарнасць» са спасылкай на БелТА.

Гаворачы пра асаблівасці дэльта-штаму, галоўны ўрач 6-й бальніцы Мінска Ігар Юркевіч адзначыў, што ў пацыентаў часцей адзначаецца больш агрэсіўная плынь захворвання.

«Калі раней чалавек захворваў паступова, то цяпер за 5–6 дзён можа развіцца дастаткова цяжкі стан… І яшчэ адна рэч, на якую хачу звярнуць увагу і пра якую мала кажуць: тыя, хто хварэў раней, цяпер хварэюць у вялікіх колькасцях. Вакцынаваных мала, а вось тых, хто раней перахварэлі — шмат. Гэта пацвярджае і вопыт замежных калег. Таму тыя, хто перахварэў, таксама павінны вакцынавацца», — лічыць спецыяліст.