У 2022 годзе ў Беларусі плануюць пачаць вакцынацыю ад каронавіруса падлеткаў 12-17 гадоў

Падлеткаў старэйшых за 12 гадоў могуць пачаць вакцынаваць у Беларусі ўжо ў 2022 годзе, паведаміў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» у суботу галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Тарасенка.

60ee83bced866.webp

«Дзяцей ад 12 да 17 гадоў мы таксама плануем у наступным годзе вакцынаваць пры паступленні вакцыны», — заявіў ён.
Тарасенка удакладніў, што на сённяшні дзень у Беларусі ад каронавіруса прышчапляюць пацыентаў старэйшых за 18 гадоў.
Таксама ён выказаў меркаванне, што каронавірусная інфекцыя можа суправаджаць чалавецтва як вірус грыпу.
«Разумеючы, што мы хутчэй за ўсё будзем з дадзенай інфекцыяй жыць не толькі ў бліжэйшыя два гады, але, можа быць, заўсёды, як з грыпам, Міністэрства аховы здароўя ў нацыянальны каляндар прышчэпак ўнесла вакцынацыю супраць COVID-19 па эптдпакахніках, гэта значыць на перыяд эпідэміялагічнага недабрабыту», — адзначыў ён.
interfax.by