У «Белсаце» заявілі, што працягнуць працу, нягледзячы на вызнанне медыя экстрэмісцкім

Заяву ад імя тэлеканала зрабіў намеснік дырэктара Аляксей Дзікавіцкі.
«Белсат» працягне працу, нягледзячы на тое, што сёння сайт канала і яго старонкі ў сацсетках былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

«Людзі, якія цяпер трымаюць уладу ў Беларусі называюць экстрэмістамі ўсіх тых, хто выступае супраць гвалту і тэрору, супраць скрадзеных выбараў. А гэта значыць, пераважную большасць уласных грамадзянаў. Насамрэч экстрэмістамі трэба назваць тых, хто тысячамі бярэ ў палон сваіх грамадзянаў, кідае ў турмы, змушае пакінуць радзіму.

У сітуацыі татальнага прававога дэфолту ў Беларусі, калі не працуюць законы, цяжка назваць гэтае рашэнне легітымным. Тым больш няма сэнсу яго абскарджваць. «Белсат» будзе працягваць працаваць, мы будзем надалей несці незалежную інфармацыю па-беларуску і без цэнзуры нашым шаноўным гледачам і чытачам. І аніякі суд нам гэтага не забароніць. Праўда на нашым баку! Заставайцеся з «Белсатам!» Наша возьме», — сказаў намеснік дырэктара «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: