У грамадскага руху «За Свабоду» заблакавалі банкаўскія рахункі

Раней сілавікі апячаталі офіс і правялі вобшук на кватэрах кіраўніцтва.

preview.campaign.jpg

У грамадскага руху «За Свабоду» заблакавалі банкаўскія рахункі. Раней сілавікі апячаталі офіс і правялі вобшук на кватэрах кіраўніцтва.
«Я паспрабаваў правесці чарговую аплату арэнды офіса, але вярнуўся дакумент з адзнакай, што пераклад ануляваны са спасылкай на ўказ прэзідэнта. Да гэтага часу Следчы камітэт так і на паведаміў нам, з чым звязаныя ўсе гэтыя дзеянні ў дачыненні да руха», — распавёў кіраўнік арганізацыі Юрый Губарэвіч.

photo_2021_07_31_11_26_50.jpg