У Кобрыне міліцыя выконвае план па затрыманні пратэстоўцаў

Да трох сутак – на такі тэрмін у Кобрыне затрымліваюць грамадскіх актывістаў. Адразу пасля – іх адпускаюць.
«Як правіла, такія дзеянні з боку сілавікоў прымеркаваныя да пэўных дат і падзей», – распавёў прадстаўнік аргкамітэту па стварэнні партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віктар Гарбачэўскі:

На кожнае «свята», вось на трэцяе чысло затрымалі, аднаго з нашых сяброў. У іх, каб план выканаць, нават людзей злоўжываючых алкаголем забіраюць, робяць у іх вобшукі, шукаюць бчб-сімволіку і забіраюць на трое сутак.

Віктар Гарбачэўскі звярнуў увагу на тое, што хутчэй за ўсё сілавікам пастаўлены план па колькасці пратэсна настроеных асоб, які яны павінны выконваць кожны месяц. Менавіта гэтым можна патлумачыць такія неабгрунтаваныя крокі.


Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: