У Літве затрымалі чарговую партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт. Амаль на 300 тысяч еўра

Грузавы аўтамабіль перасякаў беларуска-літоўскую мяжу ў пункце пропуску «Лаварышкес». Кіроўца-расіянін заявіў, што вязе 7 тон мэблі з Масквы ў Калінінградскую вобласць Расіі.

247189967_243301584495770_8075683904443686925_n.jpg

Пры сканаванні грузавога аўтамабіля мытнікі выявілі, што ў частцы упаковак перавозяцца цыгарэты. Са схованак было канфіскавана 80 тысяч пачкаў цыгарэт «Minsk» з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт партыі разам з падаткамі ацэньваецца ў больш чым 283 тысячы еўра, паведамляе мытня Літвы.

Грузавік і цыгарэты затрыманыя. Кіроўца затрыманы на два дні, вырашаецца пытанне аб яго дасудовым затрыманні.

Паводле reform.by.