У Мінску затрыманы журналіст і айцішнік Мікалай Янкойць

Затрымалі журналіста і айцішніка Мікалая Янкойця.

Мікалай Янкойць / extrareality.by

Мікалай Янкойць / extrareality.by


У Мінску затрыманы журналіст і айцішнік Мікалай Янкойць. Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на тэлеграм-канал @by_culture, адбылося гэта яшчэ 15 верасня. Ён знаходзіцца на Акрэсціна. Абставіны затрымання пакуль невядомыя.
Янкойця ўжо затрымлівалі 4 кастрычніка 2020-га на Маршы вызвалення палітзняволеных у Мінску. Тады яго аштрафавалі.