У першую хвалю кавіду 20% пацыентаў мелі патрэбу ў кіслароднай падтрымцы, цяпер — 30-40%

Чацвёртая хваля кавіду, што прыйшла ў Беларусь, мае больш цяжкія наступствы для хворага.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Галоўны ўрач Баранавіцкай гарадской бальніцы Аляксандр Ткачоў паведаміў «Нашаму краю», што калі ў пачатку пандэміі ў Беларусі — увесну 2020 года — пацыентаў, якія маюць патрэбу ў кіслароднай падтрымцы, было каля 20%, то цяпер іх колькасць вырасла да 30-40%.
Паводле Ткачова, цяжкіх выпадкаў не было сярод людзей, што зрабілі прышчэпку:
 Магу адказна заявіць, што сярод цяжкіх пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй у нас у шпіталі пакуль не было ніводнага чалавека, які быў бы вакцынаваным. Хоць кампанія вакцынацыі стартавала больш за год таму.
У апошнія дні нават паводле афіцыйных даных, у якія мала хто верыць, у Беларусі — значны рост захворванняў на кавід.
«Наша Ніва»