У рэдакцыю «Народнай Волі» прыйшлі невядомыя. Увесь наклад газеты канфіскаваны

Журналістка Марына Коктыш піша, што ў рэдакцыю "Народнай Волі" прыйшлі невядомыя. Хочуць канфіскаваць увесь сённяшні наклад газеты.

photo_2020_11_13_11_46_18.jpg


Пры гэтым, яны не паказалі дакументы і не прадставіліся.
Затрымалі кіроўцу, які прывёз газету, і двух валанцёраў. Увесь наклад газеты без усялякіх тлумачэнняў канфіскаваны.


Марына Коктыш распавяла: «У нас забралі ўвесь наклад газеты. Учора ў нашай друкарні былі вялікія праблемы. Ім пагражалі, каб яны не друкавалі нашу газету. Нягледзячы ні на што, тыраж надрукавалі. Мы яго даставілі ў Менск. Як толькі машына прывезла ўвесь наклад сённяшняга нумара «Народнай волі» – 25 тыс., да нас з’явілася некалькі чалавек у цывільным. Яны не прадставіліся, не далі ніякіх папераў, ніякіх тлумачэнняў. Затрымалі кіроўцу, які прывёз наклад – таксама без усялякіх падставаў. Затрымалі двух валанцёраў. Выклікалі АМАП, і АМАП пагрузіў без усялякіх папераў, без усялякіх падставаў, без усялякіх тлумачэнняў усе газеты, што мы надрукавалі, і звезлі ў невядомым кірунку. У нашай краіне закон больш не працуе. Мы нават не ведаем, хто гэта».


Спампаваць усе нумары "Народнай Волі", у тым ліку, сённяшні, можна тут.