У Віцебску звальняюць супрацоўніка медуніверсітэта. Прычына — прагулы, прычына прагулаў — БЧБ-шторы

На акне ў жыхара Віцебска, супрацоўніка медуніверсітэта Аляксандра Маісеева, месяц віселі БЧБ-шторы. Гэта стала вядома міліцыі — і мужчыну адправілі ў ІЧУ за несанкцыянаваны пікет. А цяпер медыка збіраюцца звольніць з працы.

sud_bchb_zhalyuzi___02.jpg

Аляксандр Майсееў працуе асістэнтам кафедры агульнай і артапедычнай стаматалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Але з 5 лютага ён будзе беспрацоўным, піша TUT.BY.

— На акне маёй спальні ў доме на чацвёртым паверсе прыкладна месяц віселі БЧБ-шторы. Тры паласы тканіны — белая, чырвоная і белая. Міліцыя вырашыла, што гэта нацыянальны сцяг. Раніцай 20 студзеня я прыйшоў па позве ў Кастрычніцкі РАУС. На мяне склалі пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Шторы бел-чырвона-белага колеру на акне расцанілі як адзіночны пікет, — распавядае Аляксандр Майсееў.

Медыка затрымалі і адправілі ў ІЧУ. Там ён знаходзіўся больш двух сутак — да 16 гадзін 22 студзеня.

— Я даў ведаць на працу, дзе я знаходжуся, што затрыманы паводле адміністрацыйнага артыкула.

25 студзеня судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Ўладзімер Царыкаў прызнаў Аляксандра Маісеева вінаватым у незаконным пікетаванні і аштрафаваў яго на 8 базавых велічынь (232 рублі). Медык абскардзіў гэтае рашэнне, але дата новага разгляду справы яшчэ не прызначаная.

Тым не менш супрацоўніка ВДМУ збіраюцца звольніць з 5 лютага:

— Мне давялося пісаць тлумачальныя на імя рэктара і загадчык кафедры. А 1 лютага мяне азнаёмілі з загадам аб звальненні — за прагулы ў тыя дні, калі я знаходзіўся ў ІЧУ. Лічу, што са мной абышліся незаконна. У сваім доме я магу павесіць шторы любой расфарбоўкі і формы. Працадаўца лічыць, што, знаходзячыся ў ІЧУ, я прагульваў працу. Я ж выконваў патрабаванне органа, вядучага адміністрацыйны працэс, — кажа Аляксандр Майсееў.