У гадавіну з дня нараджэння Касцюшкі Амбасада ЗША паднесла падарунак яго дому-музею

4 лютага дэлегацыя амбасады ЗША на чале з Часовым Павераным Скотам Роландам прыняла ўдзел у святкаванні 269-й гадавіны з дня нараджэння героя вайны за незалежнасць ЗША Тадэвуша Касцюшкі, якога таксама лічаць сваім героем многія грамадзяне іншых краін, такіх як Беларусь, Польшча і Францыя. Скот Роланд у суправаджэнні памочніка ваеннага аташэ ЗША ў Кіеве маёра Яніса Мікітса, перадаў у дар Дому-музею Тадэвуша Касцюшкі (Косава, Брэсцкая вобласць) парадны мундзір кадэта ваеннай акадэміі Вест-Пойнт.



image001.jpg

У час вайны за незалежнасць ЗША Касцюшка спраектаваў і кіраваў ўзвядзеннем перадавых для свайго часу ўмацаванняў ў Вэст-Пойнце.

Прадстаўнікі мясцовай улады, дыпламатычнага корпуса, культурна-гістарычных арганізацый і іншыя госці штогод збіраюцца 4 лютага ў Косава, у доме, дзе прайшло дзяцінства Касцюшкі.

У ходзе паездкі Часовы Павераны Скот Роланд і маёр Мікітс таксама наведалі мемарыял «Брэсцкая крэпасць», дзе аддалі даніну памяці яе абаронцам і ўсклалі кветкі да Вечнага агню. «Узгадваючы нашага агульнага героя Тадэвуша Касцюшку, хочацца ўспомніць пра яшчэ адну сумесную падзею, пра доблесць, гонар і самаахвярнасць савецкіх і амерыканскіх воінаў у Другой сусветнай вайне, сямідзесяцігоддзе заканчэння якой мы адзначаем у гэтым годзе», — адзначыў кіраўнік амбасады ЗША.

image002.jpg

Ускладанне кветак да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці. (Фота: Вадзім Якубёнак)