Украіна не пагадзіцца на аднаўленне перамоваў па Данбасу ў Мінску

Украіна не пагадзіцца на аднаўленне перамоваў па Данбасу ў Мінску. Пра гэта ў эфіры «Украіна 24» распавёў дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе Аляксей Арастовіч, каментуючы адпаведную прапанову Расіі:

2643932.jpg

«Я не ведаю, чым яны кіруюцца, але ўкраінская дэлегацыя кіруецца двума рэчамі. Першае, мы лічым, што эпідэміялагічная сітуацыя не дазваляе нам ехаць у Мінск, і мы аддаем перавагу застацца ў рэжыме відэаканферэнцыі. Другое — гэта сітуацыя ў Беларусі, а менавіта тое, што мы не прызналі абраным прэзідэнтам Лукашэнку. Украіна адмовіла яму ў праве прадстаўляць беларускі народ»​, — заявіў Арастовіч.
У той жа час Арастовіч адзначыў, што выбар іншага месца для перамоваў замест Беларусі пакуль «носіць тэарэтычны характар», так як розныя краіны прытрымліваюцца розных эпідэміялагічных мерапрыемстваў.
Еўрарадыё