Улады забаранілі святкаванне 500-годдзя Аршанскай бітвы

Сёння мастак Мікола Купава, кіраўнік аргкамітэту па святкаванні 500-годдзя бітвы пад Оршай, атрымаў афіцыйны адказ з аршанскага райвыканкаму. Мясцовыя чыноўнікі не далі згоды на правядзенне 6 верасня на Крапівеньскім полі фэсту і канцэрту.



vorsa.jpg

Мікола Купава кажа, што адмова грунтуецца на няправільна аформленай заяўцы. «Маўляў, не былі ўказаныя крыніцы фінансавання імпрэзы, таксама не ўключылі забяспячэння машыны хуткай дапамогі. Не, каб даць час выправіць гэтыя хібы, дык адразу ідзе адмова. За некалькі дзён да самаго мерапрыемства», —  кажа мастак. Цяпер аргкамітэт разгледзіць іншыя магчымасць як адзначыць угодкі перамогі войскаў ВКЛ на маскоўцамі.
8 верасня 1514 года нашы продкі перамаглі ў адной з самых значных бітваў таго часу — пад Оршай. Гэта вялікая перамога над намнога большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім, праваслаўным гетманам.
nn.by