Ушанаванне Міхала Валовіча адбудзецца 16 чэрвеня

Адбылося пасяджэнне актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. 

mihal_valovicz_i_ljavon_praclauski.jpg

На ім было вырашана ў нядзелю, 16 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ўшанаваць Міхала Валовіча (1806–1833) — філарэта, філамата, удзельніка паўстання 1830–1833 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўніка паўстання 1833 года на Слонімшчыне.

Ушанаванне адбудзецца каля мемарыяльнага знака Міхала Валовіча і яго паплечнікаў на могілках вёскі Парэчча Слонімскага раёна ў 11 гадзін.


memaryjalny_znak_na_mohilkah_vjoski_pareczcza_slonimskaha_rajona_738x1024.jpg


www.racyja.com