Васкрасенскі склаў другі спіс на памілаванне. Хто ў ім і калі выйдуць на волю людзі з першага спісу?

Юрый Васкрасенскі склаў другі спіс на памілаванне. У ім 100 чалавек, амаль усе з якіх напісалі прашэнне аб памілаванні, піша «Наша Ніва». Адзіны, хто не напісаў, — Андрэй Пачобут.

Фота www.the-village.me

Фота www.the-village.me

«Мы дазволілі сабе ўключыць яго (Андрэя Пачорута. — Рэд.) у спіс з-за павагі да Польшчы і братскага польскага народа, а таксама па хадайніцтве польскай дзяржаўнай структуры», — тлумачыць Васкрасенскі.

Імёны тых, хто трапіў у спіс, ён не называе. Кажа, не хоча піярыцца на непаспяховых кейсах.

Па яго словах, дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў, які выйшаў з СІЗА, таксама пісаў прашэнне аб памілаванні на імя Круглага стала дэмакратычных сілаў. У дадатак да гэта калектыў кампаніі (73 чалавекі) напісаў прашэнне на імя Васкрасенскага і Аляксандра Лукашэнкі на дзюх персон.

«27 жніўня я перадаў гэта прашэнне прэзідэнту, 30-га Павалішаў выйшаў на волю», — дадае палітык.

Адзначым, што кіраўнік hoster.by працявае быць абвінавачаным ва ўхіленні ад сплаты падаткаў. Яму змянілі меру ўтрымання, але ён усё яшчэ фігурант крымінальнай справы.

Першы спіс на памілаванне са 100 чалавек быў перададзены Лукашэнку 9 жніўня, паведаміў Васкрасенскі.

«Вельмі мала з таго спісу выйшлі, але мы спадзяемся, калі беглая апазіцыя не сарве гэты працэс, 17 верасня сто чалавек будуць на волі. Што тычыцца другога спісу, то ён будзе разгледжаны ў планавым парадку.

Як я мяркую, усё будзе залежыць ад таго, як на волі будуць весці сябе першыя сто чалавек. Гэтыя ніякія не закладнікі, гэта прынцып калектыўнай адказнасці. Я ручаўся за Салея і казаў, што ён не будзе весці антыдзяржаўную дзейнасць, а потым ён уцёк і пачаў раздаваць інтэрв’ю, таму вы разумееце, наколькі мне цяжка ручацца за іншых людзей», — каментуе Васкрасенскі.