Віктар Пракапеня просіць Еўрарадыё змяніць тэкст артыкулаў пра яго

Пра гэта выданне паведаміла ў тэлеграме.

Віктар Пракапеня

Віктар Пракапеня

Віктар Пракапеня зноў узяўся за старое. Праз PR-дырэктара сваёй крыптабіржы Currency.com ён просіць @euroradio змяніць тэкст двух артыкулаў, апублікаваных у 2016 і ў 2017 гадах.
Справа ў тым, што ў артыкулах побач з кампаніяй VP Capital і Пракапенем згаданы інвестфонд Larnabel Enterprises і расійскі бізнесовец Міхаіл Гуцарыеў ці сям'я Гуцарыевых. У канцы чэрвеня Еўрасаюз увёў санкцыі супраць яго. І цяпер Еўрарадыё просяць выправіць "недакладнасць": маўляў, Larnabel Enterprises належыць не Міхаілу Гуцарыеву і не "сям'і Гуцарыевых", а толькі сыну алігарха Саіду.
Раней Пракапеня праз сваіх прадстаўнікоў прасіў медыі выправіць ці выдаліць навіны пра яго затрыманне ў Беларусі і месяцы, праведзеныя ў следчым ізалятары. Некаторыя тады пайшлі насустрач бізнесоўцы, які (як падавалася тады) незаконна пацярпеў і клапаціўся пра сваю рэпутацыю на Захадзе. Але калі Пракапеня пачаў з'яўляцца побач з Лукашэнкам і Гуцарыевым, пільныя чытачы заўважылі знікненне навінаў пра яго, і здарыўся скандал.
Пакуль Еўрарадыё не атрымае пацвярджэнняў, што ў 2016 годзе Міхаіл Гуцарыеў не меў дачынення да Larnabel Enterprises, яно не будзе выпраўляць "недакладнасць" і змяняць навіну.