Віктара Бабарыку ў калоніі перавялі на новую пасаду. Яго ўмовы працы рэзка пагоршыліся

Увесь жнівень экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" па шэсць дзён на тыдзень працаваў апальшчыкам у пякарні папраўчай калоніі № 1. За гэты час ён зарабіў 6 рублёў 41 капейку (а пасля ўсіх утрыманняў атрымаў у выніку 1 рубель 60 капеек).

277216_914x527_1.jpg


На мінулым тыдні Віктар Бабарыка нават прайшоў атэстацыю па гэтай спецыяльнасці. Але на наступны ж дзень яго перавялі на новую пасаду — укладчык хлебабулачных вырабаў.
Пры гэтым умовы яго працы рэзка пагоршыліся. Увесь час Віктар Бабарыка вымушаны знаходзіцца ў пякарні, дзе тэмпература нават з выключанымі печамі перавышае 30 градусаў. Пры гэтым памяшканне практычна не вентылюецца, а вокны адчыняць не дазваляецца. Дарэчы, да пераводу туды Віктара Бабарыкі — было можна. 
Адвакаты палітвязня збіраюцца звярнуцца ў кампетэнтныя органы для праверкі ўмоў працы ў пякарні.