Выйшлі на волю гісторыкі Андрэй і Таццяна Мастыкі

Муж і жонка правялі ў няволі 10 сутак, піша «Наша Ніва».

222204815_997540570999793_5037569514219392793_n_1.jpg

Гісторыкі Андрэй і Таццяна Мастыкі — на волі. Іх затрымалі 19 ліпеня.  

Пасля хатняга ператрусу і допыту ў Цэнтральным апараце КДБ Таццяну Мастыка змясцілі ў СІЗА КДБ. Адваката да яе не дапускалі, як і да мужа. Абаронца Андрэя Мастыкі працяглы час не ведаў, дзе той знаходзіцца і ў чым яго абвінавачваюць.