З’явіўся зварот беларускіх спартоўцаў у падтрымку ўлады. Пад ім — нуль подпісаў

На сайце «Спартыўная панарама» з’явіўся зварот спартоўцаў у падтрымку дзейнай улады і Лукашэнкі. Але пад ім няма ніводнага прозвішча тых, хто яго падпісаў.

2ca918c4_98d8_47ee_9d65_3d3d77e29b08_w1023_r1_s.jpg


Ананімныя спартоўцы заяўляюць, што іх большасць, а тыя, хто крытыкуе ўладу, у меншасці, перадае Радыё Свабода.

Адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў з патрабаваннямі правесці новыя выбары, вызваліць палітвязняў падпісалі ўжо 1132 чалавекі.