З-за задымлення ў РНПЦ псіхічнага здароўя эвакуіравалі 420 пацыентаў

У суботу раніцай з-за задымлення ў адным з карпусоў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Мінску эвакуявалі 420 пацыентаў і 40 медыцынскіх работнікаў, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

xxl_11.jpg

«Сёння каля 7 раніцы ў РНПЦ псіхічнага здароўя спрацавала сістэма пажараапавяшчэння. Дзяжурныя медыцынскія работнікі выявілі задымленне ў адным з карпусоў. На дапамогу медыкам прыбылі 9 машын МНС. Было эвакуіравана 420 пацыентаў і 40 медыцынскіх работнікаў», — гаворыцца ў паведамленні ў телеграм-канале ведамства.
Там адзначана, што супрацоўнікі МНС спрацавалі аператыўна, крыніца задымлення была знойдзена.
«У цяперашні час пацыенты вернуты ў свае палаты, праводзіцца службовае расследаванне сітуацыі», — праінфармавалі ў міністэрстве.
interfax.by