За пудзіла прэзідэнта брэстаўчанам пагражае абмежаванне волі

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 30 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы за вывешванне у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК — «Хуліганства, здзейсненае групай асоб»).

На першай лаўцы — Андрэй Колас, Вольга Завадская і Юлія Бодак. Фота: Вясна-Брэст

На першай лаўцы — Андрэй Колас, Вольга Завадская і Юлія Бодак. Фота: Вясна-Брэст


Абвінавачваюцца жыхары Берасця Андрэй Колас і палітычна зняволеныя Вольга Завадская ды Юлія Бодак.
Вольгу Завадскую затрымалі 17 студзеня, а Юлію Бодак — 18 лютага. Ад моманту затрымання да суда ўсе трое знаходзіліся пад хатнім арыштам.
Справу разглядае суддзя Іна Клышпач.

На малюнку — пракурор і суддзя

На малюнку — пракурор і суддзя

Паводле версіі следства, 23 кастрычніка мінулага года пудзіла вырабілі і прывезлі да месца «імправізаванага пакарання» на Варшаўскай шашы дзве спадарыні — 35-гадовая Юлія і 32-гадовая Вольга. А падняццем яго на «лобнае месца» займаўся 36-гадовы Андрэй разам з «неўстаноўленай асобай», з якой той пазнаёміўся ў адным з чатаў.
Сёння на судовым працэсе пракурор запрасіў для Вольгі Завадскай і Юліі Бодак тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу — «хатняя хімія», а для Андрэя Коласа — тры гады пазбаўлення волі з накіраваннем, піша тэлеграм-канал «Белсата».
Прысуд будзе вынесены ў 15:30 1 красавіка.

spring96.org