За «стварэнне экстрэмісцкай тэлеграм-суполкі» на мінчанку завялі крымінальную справу

За «стварэнне экстрэмісцкай тэлеграм-суполкі» мінчанка стала фігуранткай крымінальнай справы, паведамілі ў прэс-службе МУС.

vozbudili_ugolovnoe_delo_za_tg_kanal_18092021.jpg


Як паведамляецца, у траўні супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу адміністратара тэлеграм-канала «ЧАТ бярозкі Юбілейны Улукоўе». Ёй аказалася 26-гадовая жыхарка горада Мінска. У МУС тады распавялі, што гэты чат з'яўляецца дэструктыўным, у ім распаўсюджваліся публікацыі з іншых дэструктыўных каналаў і чатаў, а таксама заклікі да ўдзелу ў масавых беспарадках і хуліганскіх дзеяннях. Дзяўчыне вынеслі афіцыйнае папярэджанне за экстрэмізм, а ў чэрвені суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў гэты тэлеграм-канал экстрэмісцкім.
Цяпер у міліцыі паведамілі, што працягнулі праверку і ўстанавілі, што ў верасні 2020 года «дзяўчына наўмысна стварыла суполку для экстрэмісцкай дзейнасці. Яна кіравала фарміраваннем, дадаўшы яго ў карту каналаў і суполак экстрэмісцкай накіраванасці».
У выніку следчыя распачалі ў дачыненні да мінчанкі крымінальную справу за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім.