За суткі ў Беларусі выяўлена 1033 новыя выпадкі каронавіруса

Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку па стане на 29 ліпеня. За суткі ў Беларусі выявілі 1033 новыя выпадкі каронавіруса. Іх агульная колькасць з пачатку пандэміі дасягнула 443 864.

675384b759175d57ee539da5079bfcc7.jpg


Выпісаныя з бальніц 1147 пацыентаў, а ў цэлым ачунялі лічацца 438 050 чалавек, паведамляе REFORM.by.

Памерлі за суткі 11 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж з пачатку пандэміі Міністэрства аховы здароўя афіцыйна паведамляе пра 3 435 памерлых.

У краіне зрабілі ўжо амаль 7,26 млн. тэстаў, у тым ліку 17 602 — за апошнія суткі.

Паводле інфармацыі ведамства, першую дозу прышчэпкі ад CОVID-19 атрымалі 1,37 млн. чалавек, у тым ліку з іх 921,9 тыс. завяршылі поўны курс вакцынацыі.