За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1836 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі зноў больш за 1,8 тысяч выпадкаў каронавіруса за суткі. Да гэтага такія лічбы называліся Міністэрствам аховы здароўя ў студзені.


Сёння ведамства паведаміла пра 1836 новых выпадкаў COVID-19. Усяго ж з пачатку пандэміі дыягназ быў пастаўлены 485 067 пацыентам, піша REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 1784 чалавекі. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых складае 477 682.

Памерлі яшчэ 12 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць лятальных зыходаў ужо складае 3803.

У краіне зрабілі амаль 7,84 млн. тэстаў, у тым ліку 21 522 — за суткі.

Першую дозу вакцыны атрымалі 1,66 млн. чалавек, у тым ліку 1,37 млн. з іх скончылі поўны курс прышчэпак.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: