Залева з градам абрынулася на Гродна, вуліцы затопленыя (фота, відэа)

На Горадню 17 ліпеня абрынуўся моцны дождж з градам. Як паведамляе «Белсат» са спасылкай на newgrodno.by, найбольш ад стыхіі пацярпелі мікрараёны Пагараны-Кашэўнікі, Вішнявец, Румлёўскі мост.

Вуліцы моцна затапіла, што апошнім часам здараецца ў беларускіх гарадах падчас кожнай моцнай залевы. Рух на Румлёўскім масту быў цалкам паралізаваны праз дрэнную бачнасць, у выніку яго, як і Стары мост, перакрыла ДАІ.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: