Жанчыны з бела-чырвонымі парасонамі зноў выйшлі на вуліцы Мінска (фота)

Эстэтычны БЧБ-трэнд працягваецца.

1_465.webp

Жанчыны з бела-чырвонымі парасонамі зноў былі заўважаныя на вуліцах Мінска. Апранутыя ў адзенне нацыянальных колераў, яны прагуляліся 7 верасня ў адным з раёнаў сталіцы.

Падчас шпацыру, адзначае «Свабода», яны скандавалі: «Беларусы, вышэй нос! Зло не вечнае, перамога ў кожным з нас!»

2_429.webp
3_385.webp