Затрыманага анархіста Яўгена Рубашку падчас ператрусу збівалі і катавалі

Пра гэта паведамляюць яго сябры і родныя.


Патрабуючы доступу да тэлефону і кампутару, хлопцу апраналі пакет на галаву. Таксама з Яўгенам запісалі «пакаяльнае відэа», пасля чаго завезлі ў Следчы камітэт. Адтуль перавезлі на Акрэсціна, дзе папярэдне будуць утрымліваць 10 сутак, піша «Свабода».

Яўгена Рубашку вінавацяць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, а таксама ва ўдзеле ў іх» (арт. 342 КК РБ).

Падчас ператрусу пацярпеў і сябар Яўгена, якога таксама збівалі, апраналі пакет на галаву, паілі невядомай вадкасцю. Суткі хлопец правёў на Акрэсціна, а 30 ліпеня суд Партызанскага раёну Мінска пакараў яго 14-дзённым арыштам быццам за «непадпарадкаванне».

Па словах сведкі з боку міліцыі, малады чалавек «спрабаваў уцякчы, калі яго прывезлі ў РУУС», хаця насамрэч у той момант сябар знаходзіўся ў кайданках.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: