Затрыманая менеджар па рэкламе «Народнай Волі»

Раніцай 1 кастрычніка затрыманая менеджар па рэкламе «Народнай Волі» Анастасія Шаркевіч. 



Анастасія Шаркевіч. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Анастасія Шаркевіч. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Анастасія Шаркевіч не выходзіць на сувязь з сёмай гадзіны раніцы. У чаце яна напісала, што ў яе дзверы грукае міліцыя з вобшукам у межах крымінальнай справы, але якой канкрэтна — невядома, паведаміў раніцай тэлеграм-канал «Наша Ніва».

Цяпер Анастасія Шаркевіч знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС Мінска. Пакуль не вядома, што стала прычынай такой увагі сілавікоў, адзначае «Народная Воля». Аднак у Анастасіі Шаркевіч канфіскавалі ноўтбук.

Да прыходу ў «Народную Волю» Анастасія Шаркевіч працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, на СТВ і тэлеканале «Мір».